Што ёсьць МАЛАДЗЁЖНЫ ФРОНТ сёньні?

МАЛАДЗЁЖНЫ ФРОНТ — гэта тыя, хто сунуў табе гэтую ўлётку ўва мэтро, амаль што таемна, зыркаючы вачыма па баках у пошуку міліцыянтаў ці іншых прадстаўнікоў уладаў.

МАЛАДЗЁЖНЫ ФРОНТ — гэта тады, калі ты чытаеш гэтыя радкі й паступова пранікаешся імкненьнем адзіным рухам зрабіць з аркуша "ластаўку" ды засунуць яе ў кішэню, бо таго, як надрукавана, тут ніколі не будзе.

МАЛАДЗЁЖНЫ ФРОНТ — гэта тады, калі ты ідзеш па галоўнай вуліцы сталіцы, аднак, набліжаючыся да Жоўтага Дому, сьцеражліва хаваеш аркушык бліжэй да цела: сабе даражэй.

МАЛАДЗЁЖНЫ ФРОНТ — гэта тыя бязвусыя ДАІшнікі, што сьцерагуць кожнае крыжаваньне, бо хутка праедзе Бацька.

МАЛАДЗЁЖНЫ ФРОНТ — гэта кабэта ў чорным, што пераходзіць разам з табой амаль пусты прасьпект ля касьцёла, сьпяшаючыся да Госпада.

МАЛАДЗЁЖНЫ ФРОНТ — гэта напамін мінулага пра тое, што ты асабіста зрабіў для Бацькаўшчыны

МАЛАДЗЁЖНЫ ФРОНТ — гэта тады, калі ты ў кішэні ля сэрца хаваеш улётку замест фотаздымка любага чалавека. Гэта калі ты нарэшце сарваўся на сустрэчу з дзяўчынаю на адзіным прыгожым у Менску месьце, бо ўсё астатняе засьмечанае данельга. Калі ты выбіраешься на мост, гляздіш на Стары Горад, але пры гэтым узгадваеш не "9 ? weeks" а "Mission Impossible"

Увесь суботні дзень ты бачыш адно вясельныя картэжы, а надвячоркам, наблізіўшыся да царквы — доўгі лімузін, завіхаючагася фотамайстру зь камэраю коштам многія сотні даляраў, чуешь "Малиновый звон" ў гонар "братка", й прыкра узгадваць тую ўлётку, зробленную ўва галімым "Вардзе" ды надрукаваную на дрэннай офіснай паперы, — гэта таксама МАЛАДЗЁЖНЫ ФРОНТ

МАЛАДЗЁЖНЫ ФРОНТ — гэты не тыя, хто шпацыруе абыякава побач, нібы не заўважаючы, як ты ў позе патэнцыйнага тапельца натуеш гэтыя радкі на перылях маста на адваротным баку ўлёткі, не тыя малаздіцы, што ўпікнуць няможную кабэту, палячы ды чмыхаючы на яе смуродам: "а цібе какое дела, клуша?"

МАЛАДЗЁЖНЫ ФРОНТ — гэта тады, калі ты пацалуеш дзяўчыне на разьвітаньне руку ледзь чы не пазней як цябе праглыне ненажэрная пашча сабвэю, а твой карэктар прапусьціць гэты матэрыял амаль без рэдагаваньня.

МАЛАДЗЁЖНЫ ФРОНТ — гэта тваё жыццё

Hosted by uCoz